6 лютага Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць святых мучанікаў Паўла Мікі і яго паплечнікаў, якія з’яў…

6 лютага Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць святых мучанікаў Паўла Мікі і яго паплечнікаў, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі вялізнай колькасці хрысціянскіх мучанікаў, забітых у Японіі.

Айцец Павел Мікі стаў адным з найбольш вядомых прапаведнікаў у Японіі, дзе напрыканцы XVI ст. жыло каля 700 тысяч вызнаўцаў Хрыста. Аднак у 1590-я гады адносіны да хрысціянаў у грамадстве рэзка пагоршыліся і пачаўся іх суровы пераслед.

У 2016 г. выйшаў мастацкі фільм “Маўчанне” пра пераследаванне хрысціянаў у Японіі ў той час.