6 лютага ў гэтым годзе выпадае Мясапусная субота – гэта памінальны дзень, калі Царква асаблівым чына…

6 лютага ў гэтым годзе выпадае Мясапусная субота – гэта памінальны дзень, калі Царква асаблівым чынам моліцца за ўсіх памёрлых.

Мясапусная нядзеля згадвае дзень Страшнага Суду. І таму ў суботу перад гэтым днём мы молімся “за ўсіх ад веку спачылых хрысціянаў”, гэта значыць за ўсіх тых, хто калі-небудзь і дзе-небудзь памёр або загінуў, і за якіх, магчыма, ніхто ніколі не моліцца, каб усе яны маглі стаць на Страшным Судзе праваруч вечнага Суддзі.