6 лютага – памяць сьв. Вакулы, біскупа Сьмірнскага
Сьвяты Вакула быў вучнем сьв. Яна Евангеліста, які прызначыў яго першым біскупам Сьмірны. Навярнуў на хрысьціянскую веру шмат паганаў і сваю паству абараняў ад ворагаў бачных і нябачных.
Перад сьмерцю рукапаклаў на свайго наступніка сьв. Палікарпа (успамін 23 лютага), які таксама быў вучнем сьв. Яна. Памёр каля 100 (105) г. На ягонай магіле вырасла міртавае дрэва, якім многія лекаваліся ад хваробаў.