Евангелле дняУ той час прыводзяць Ісуса на месца Галготу, што значыць “месца чэрапа”. I давалi Яму…

Евангелле дня

У той час прыводзяць Ісуса на месца Галготу, што значыць “месца чэрапа”. I давалi Яму пiць вiно са смiрнаю, але Ён не ўзяў. I тыя, што распiналi Яго, дзялiлi адзежу Яго, кiдаючы жэрабя на яе, каму што ўзяць. Была ж трэцяя гадзiна, i распялi Яго.

Калі ж надышла шостая гадзiна, цемра настала па ўсёй зямлi да гадзiны дзявятай. I ў дзявятай гадзiне ўскрыкнуў Iсус моцным голасам, кажучы: “Элаi, Элаi! Ламма сабахтанi?”, – што азначае: “Божа мой, Божа Мой! Чаму Ты Мяне пакiнуў?” I некаторыя з тых, што стаялi там, чуючы гэта, казалi: “Вось, Iллю клiча”. А адзiн пабег, намачыў губку воцатам i, насадзiўшы на кiй, даваў Яму пiць, кажучы: “Чакайце, пабачым, цi прыйдзе Iлля зняць Яго”.

Iсус жа, ускрыкнуўшы моцна, спусціў дух. I завеса ў храме разадралася напалам ад верху да нiзу. Сотнiк жа, якi стаяў насупраць Яго i бачыў, што Ён, так ускрыкнуўшы, спусціў дух, сказаў: “Сапраўды Чалавек Гэты быў Сын Божы”.

Былi i жанчыны, што глядзелi здалёк, сярод iх была Марыя Магдалена, i Марыя, мацi Якуба Меншага i Ясii, i Саламея, якія і тады, калi Ён быў у Галiлеi, хадзiлi за Iм i служылi Яму; i iншыя многiя, што прыйшлi разам з Iм у Ерусалiм. (Мк 15, 22-25. 33-41)