8 лютага адзначаецца Міжнародны дзень малітвы і рэфлексіі ў інтэнцыі барацьбы з гандлем людзьмі.Гэту…

8 лютага адзначаецца Міжнародны дзень малітвы і рэфлексіі ў інтэнцыі барацьбы з гандлем людзьмі.

Гэтую дату Францішак устанавіў у 2015 г. у памяць пра св. Джузэпіну Бакіту – манахіню з Судана, якая ў дзіцячым узросце зведала зняволенне гандлярамі, не раз перапрадавалася і знесла шмат здзекаў і пакут.

7 лютага 2021 г., падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Гасподні”, Францішак спаслаўся на тэму сёлетняга Дня і заклікаў усіх “працаваць на карысць эканомікі, якая не будзе спрыяць, нават ускосна, злу гандлявання людзьмі”. Ён патлумачыў, што гаворка ідзе пра эканамічную мадэль, “якая не ўспрымае чалавека ў якасці тавару ці прадмету, і заўсёды разглядае яго як мэту, служыць яму, а не выкарыстоўвае ў якасці тавару”.