16 лютага – памяць мучанікаў Памфіла, сьвятара, Парфіра, Валента і іншСьвяты Памфіл нарадзіўся ў Бе…

16 лютага – памяць мучанікаў Памфіла, сьвятара, Парфіра, Валента і інш

Сьвяты Памфіл нарадзіўся ў Бейруце (Ліван) у шляхетнай сям’і, дзе атрымаў першапачатковую адукацыю.

Навучаўся ў Александрыі, дзе быў вучнем маладога Арыгена.

Вярнуўшыся ў родную Кесарыю Палестынскую, мясцовы мітрапаліт Агапій высьвяціў яго на сьвятара.

Памфіл заклаў у горадзе бібліятэку, сабраў у ёй творы Арыгена і іншых царкоўных пісьменьнікаў, а таксама кнігі Сьвятога Пісьма, сьпісаныя з самых старых копій. Ён падрыхтаваў лепшае на той час выданьне Сьвятога Пісаньня.

Памфіл быў выдатным знаўцам Сьвятога Пісаньня і стаў заснавальнікам біблійнай школы.

Ягоным вучнем быў гісторык Яўсей, які напісаў ягоную біяграфію і называў сябе “сынам Памфіла”.

У часы перасьледу хрысьціянаў за Дыяклетыяна і Максіміна (307) быў увязьнены, яго страшна мучылі і праз колькі гадоў забілі.

Шэсьць іншых мучанікаў з іншых правінцый і пяць з Егіпту пацярпелі мучаніцтва ў тыя самыя дні. Гэта былі супрацоўнікі сьв. Памфіла – дыякан Валент, юнак Парфір і Павел, а таксама Сялеўк, Тэадул і Юльян.