Сярод агучаных па-беларуску ёсць таксама фільмы з хрысціянскім сюжэтам: адзін з самых відовішчных фільмаў за ўсю гісторыю кіно “Місія” пра служэнне каталіцкіх місій сярод індзейцаў і знішчэнне еўрапейцамі хрысціянскіх індзейскіх рэспублік, “Караль: чалавек, які стаў Папам” – дзіўная гісторыя ператварэння простага польскага хлопчыка ў чалавека, які змяніў ход гісторыі і эпоху ў цэлым, постапакаліптычны фільм “Кніга Ілая” пра пошукі і паляванне за апошнім асобнікам Бібліі ў свеце.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ