Чытаньне з кнігі Выслоўяў Саламона на Вячэрні ў Вялікі ПостВыслоўі Саламона, сына Давідавага, цара І…

Чытаньне з кнігі Выслоўяў Саламона на Вячэрні ў Вялікі Пост

Выслоўі Саламона, сына Давідавага, цара Ізраільскага. Каб спазнаць мудрасьць і настаўленьне, зразумець разумныя выслоўі; засвоіць правілы добрай разважлівасьці, справядлівасьці, права і слушнасьці; прастадушным даць кемлівасьць, юнаку – веды і разважлівасьць; паслухае мудры і памножыць веды, і разумны знойдзе мудрыя парады; каб разумець выслоўе і загадкавую мову, словы мудрацоў і загадкі іхнія.

Пачатак мудрасьці – страх Гасподні; толькі дурні пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем. Слухай, сыне мой, настаўленьне бацькі твайго, і не адкідай запавету маці тваёй: бо гэта – прыгожы вянок на галаву тваю і акраса на шыю тваю.

Сыне мой! Калі цябе будуць намаўляць грэшнікі, не згаджайся. Калі будуць казаць: “Ідзі з намі, зробім засаду на кроў, падпільнуем бязгрэшнага і бязьвіннага, жывых праглынем іх, як апраметная, і – цэлых, як тых, што ў магілу сыходзяць; набяром усякага каштоўнага дабра, напоўнім дамы нашыя здабычаю; далучы сваю долю да нашай, складка адна будзе на ўсіх нас”, – сыне мой, не хадзі адною дарогаю з імі, утрымай нагу тваю ад сьцежкі іхняй, бо іхнія ногі бягуць да ліхога і сьпяшаюцца кроў праліваць. На вачах ва ўсіх птушак дарма раскідаецца сетка; а яны кроў сваю сочаць, засады ладзяць на душы свае. Такія дарогі ва ўсіх, хто прагне чужога дабра: яно забірае жыцьцё ў свайго ўласьніка.

Мудрасьць кліча на вуліцах, на плошчах узносіць свой голас. (Высл. 1, 1-20)