Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Гасподні” 14 лютага 2021 г. у Ватыкане Святы Айцец нагадаў, што сёння ў свеце ёсць шмат нашых братоў, якія пакутуюць ад праказы ці іншых хвароб і абставінаў, якім, на жаль, спадарожнічаюць сацыяльныя забабоны. “Кожны з нас можа сутыкнуцца з ранамі, паразамі, пакутамі, эгаізмам, якія закрываюць на Бога і іншых”. Таму што грэх замыкае нас у саміх сябе, а Бог хоча адкрыць нашы сэрцы.
Перад абліччам усяго гэтага Ісус абвяшчае нам, што Бог – гэта не ідэя ці абстрактнае вучэнне, але Той, хто “заражаецца” нашай параненай чалавечай прыродай і не баіцца ўвайсці ў кантакт з нашымі ранамі”, – падкрэсліў Папа.
Папа заўважыў, што з павагі да правілаў добрага тону і сацыяльных звычаяў мы часта замоўчваем боль ці апранаем маскі, якія хаваюць яго, а па прычыне эгаізму ці страху не занадта цікавімся пакутамі іншых.
“Папросім жа Госпада аб ласцы, каб мець адвагу для выйсця з нашай ізаляцыі, і замест таго, каб заставацца ў ёй, шкадуючы ці аплакваючы нашыя паразы, пайсці да Ісуса такімі, якімі мы ёсць (…); а таксама ісці далей за ўмоўнасці, пераўзысці забабоны і страх перад уваходам у жыццё іншага”, – сказаў Папа.