19 лютага – памяць сьв. апостала Архіпа з 70-ці
Сьвяты Архіп верагодна быў сынам сьв. Філімона (успамін 15 лютага).
Калі ў Калосах (Малая Азія) сьвяткавалі ўрачыстасьці багіні Артэміды, Архіп разам з бацькам і маці Апфіяй і іншымі хрысьціянамі ў сваім доме, прыстасаваным да сьвятыні, сьпевам праслаўлялі Бога. Пагане іх пачулі, ўварваліся ў дом і іх траіх (бо іншыя ўцяклі) прывялі да прэфэкта гораду Андроклія. Той загадаў закапаць іх па пояс у зямлю і біць каменьнямі.
Філімон і Апфія былі забітыя, Архіпа ж забілі нагамі. Было гэта ў часы цэзара Нэрона.