17 лютага – памяць велікамучаніка Тодара Тырона
Сьвяты Тодар быў легіянерам у войску цэзара Максіміяна і перабываў са сваім гарнізонам у Амазіі ў Понце (Малая Азія).
У той час трываў самы доўгі перасьлед хрысьціянаў. Ён жа, будучы хрысьціянінам, адмовіўся складаць ахвяру рымскім бажкам. Трыбун даў яму час перадумаць.
Сьвяты Тодар, каб падкрэсьліць, што ён асуджае паганства, падпаліў у Амазіі вядомую сьвятыню “маці багоў” Цыбеліі.
У тую ж хвіліну быў арыштаваны і адданы на пакуты. Урэшце ў 306 годзе ён быў спалены жыўцом.