Сёньня – Міжнародны дзень роднай мовы! І з гэтай нагоды дзелімся з вамі, сябры, вершам, які напісаў і даслаў нам наш падпісант
“Бог нам мову даў, чуеце, людзі?”
Бог нам мову даў, чуеце, людзі?
Каб на ёй мы маглі гаварыць.
І ў халодны зімовы студзень
Цеплыню ўсім навокал дарыць
Ён нам мову даў, ведаеш, сябра?
Каб мы разам жылі на зямлі,
І каб шлі мы са Словам і з праўдай,
І каб сэрца сваё збераглі
Госпад мову даў, бачыш ты, дружа?
Шмат чаго на ёй можна сказаць.
Апісаць і цюльпаны, і ружу
І пачуцці свае перадаць
Бог нам мову даў, верыш, народзе?
Таму будзьма яе шанаваць.
Не дазволім, каб нейкі там злодзей
Мову родную змог адабраць!
Янка Віленскі
P.S.: не забудзьцеся сёньня памаліцца за Беларусь