22 лютага – памяць Знаходкі мошчаў мучанікаў з Яўгеніі
У першыя стагоддзі хрысьціянства паганскія цэзары жорстка перасьледавалі хрысьціянаў. Целы мучанікаў хаваліся ва ўкрытых месцах. З часам над іх пахаваньнямі адбываліся цуды.
У першыя стагоддзі хрысьціянства паганскія цэзары жорстка перасьледавалі хрысьціянаў. Целы мучанікаў хаваліся ва ўкрытых месцах. З часам над іх пахаваньнямі адбываліся цуды.
Гэтая знаходка здарылася, паводле адных, у часы цэзара Аркадзя (395-408), паводле іншых, за патрыярхам Канстантынопальскім Тамашом (607-610) у вобласьці, называнай Яўгеніяй, ва ўсходняй частцы Канстантынопаля.
Адшуканыя мошчы з вялікай пашанай і пры вялікім зборы народу былі сабраныя патрыярхам. Пры гэтым адбылося шмат цудаў.
Праз шмат гадоў сьвятар на імя Мікалай у відзеньні атрымаў вестку, што сярод тых мошчаў знаходзяцца рэліквіі сьв. апостала Андраніка і сьв. Юніі (памяць 17 траўня), пра якіх згадвае сьв. апостал Павел у лісьце да Рымлянаў: “Вітайце Андроніка і Юнію, родзічаў маіх і вязьняў са мною, якія праславіліся сярод апосталаў і яшчэ раней за мяне ўверавалі ў Хрыста” (Рым 16.7).