21 лютага – памяць сьв. Яўстаха, архібіскупа Антыяхійскага Сьвяты Яўстах паходзіў з Памфіліі ў Мало…

21 лютага – памяць сьв. Яўстаха, архібіскупа Антыяхійскага

Сьвяты Яўстах паходзіў з Памфіліі ў Малой Азіі, вельмі добра знаёмы са сьвецкімі і багаслоўскімі навукамі.

Спачатку быў біскупам у Сірыі, пасьля паводле рашэньня Айцоў Сабору ў Нікеі (325) пераведзены ў Антыёхію.

Удзельнічаў у Саборы, вусна і пісьмова змагаўся з гарэзіяй Арыя. Гэтая руплівасьць выклікала нянавісьць некаторых біскупаў-арыянаў, якія сабраліся на памесным Сінодзе ў Антыяхіі і пазбавілі яго пасаду, выслаўшы ў Тракію.

На выгнаньні біскуп нястомна змагаўся за чысьціню веры.

Яму не дазволілі вярнуцца ў Антыёхію, ён памёр на выгнаньні на Філіпах у 337 годзе. Толькі праз шмат гадоў ягонае цела перанесьлі ў Антыёхію.