Стаць дзецьмі ў выпадку апосталаў значыла вярнуцца да таго стану, які мелі ў хвіліну паклікання: без…

Стаць дзецьмі ў выпадку апосталаў значыла вярнуцца да таго стану, які мелі ў хвіліну паклікання: без прэтэнзій, без тытулаў, без саперніцтва паміж сабой. Гэта значыла вярнуцца да таго стану, калі былі спадарожнікамі падчас прыгоды, а не канкурэнтамі ў барацьбе за першае месца. Таксама для нас гэта значыць вярнуцца да моманту паклікання, да моманту першай сапраўднай асабістай сустрэчы з Ісусам, калі казалі, што “дастаткова толькі Бога”, і верылі ў гэта.

(26 лютага 2021 г. у ватыканскай Зале Паўла VI Прапаведнік Папскага дома кардынал Раньера Канталамеса прамовіў першае велікапоснае казанне, прысвечанае тэме навяртання).