26 лютага – памяць сьв. Парфіра, біскупа Газы. Сьвяты Парфір нарадзіўся каля 347 году ў Тэсалоніках …

26 лютага – памяць сьв. Парфіра, біскупа Газы.

Сьвяты Парфір нарадзіўся каля 347 году ў Тэсалоніках у Македоніі ў шляхетных і заможных бацькоў.

Пакінуў сваю бацькаўшчыну і выправіўся ў Егіпет, пасьля ў пустэлю Скіт, дзе пад кіраўніцтвам старца на працягу пяці гадоў вёў аскетычнае жыцьцё, якое мае на ўвазе спаўненьне прыказаньняў, унутраную барацьбу са страсьцямі і набыцьцё цнотаў.

Праз пяць гадоў прыбыў у Ерусалім, дзе многіх людзей навярнуў сваімі словамі, за што Ерусалімскі патрыярх высьвяціў яго на сьвятара і зрабіў яго адным са сваіх супрацоўнікаў.

У 395 годзе стаў біскупам Газы. Усе свае сілы сьвяты Парфір пакладаў на ўмацаваньне ў веры сваёй паствы і навяртаньне язычнікаў да веры ў праўдзівага Бога.

Памёр 26 лютага 420 году.