4 сакавіка – памяць сьв. Герасіма Ярданскага
Сьвяты Герасім нарадзіўся ў Лікіі (Малая Азія), але з маладосьці вёў аскетычнае жыцьцё спачатку ў Егіпецкай пустэлі, пазьней над Ярданам, дзе заснаваў манастыр.
У час Вялікага посту разам з братамі пакідаў манастыр і на працягу пяці дзён жыў на пустэлі. У суботу і нядзелю ж яны зьбіраліся ў сьвятыні, каб удзельнічаць у Літургіі і прыняць Сьвятое Прычасьце. У гэтыя дні яны елі гарачую ежу, у астатнія ж – толькі хлеб і ваду.
Аднойчы сьв. Герасім сустрэў у пустэлі льва, якому ў лапу трапіла калючка. Ён яе выняў, а лапу перавязаў. З таго часу леў хадзіў сьледам за Герасімам, служачы яму, як хатняя жывёла.
Памёр Герасім Ярданскі 5 сакавіка 475 г.