Госпадзе, што крыжом забіў хітрага ворага, збаў ад ягонай спакусы мяне, грэшнага; ачысьці мяне пастом і дай мне чыніць волю Тваю, каб мне ўбачыць, Уладару, Твае пачэсныя цярпеньні.
Я быў паранены зброяй асалоды, Госпадзе, і стаўся быццам мёртвы; ацалі мяне і ажыві маю пакорную душу, Уладару, што быў прабіты кап’ём, і ў дабрыні Тваёй зрабі мяне, прабітага стралою ворага, удзельнікам Тваіх пачэсных цярпеньняў.
Прасьветлім пастом душы, каб стацца годнымі без асуджэньня бачыць Крыж Твой, Госпадзе, і пакланіцца яму са страхам і любоўю, бо ён асьвятляе Твае дабравольныя цярпеньні, да якіх у дабрыні Тваёй дай нам дажыць, Чалавекалюбча.