Вера без сумневаў не развіваецца. Думкі пра тое, што мы былі пакінуты Богам – гэта досвед веры, які перажывалі многія святыя, а таксама перажываюць сёння многія людзі, якія адчуваюць сябе пакінутымі Богам, але не губляюць веру. Яны захоўваюць гэты дар: у дадзены момант не адчуваю нічога, але захоўваю дар веры. Хрысціяніну, які ніколі не праходзіў праз такі духоўны стан, чагосьці нестае, гэта значыць, што яго ўсё задавальняе. Крызіс веры – гэта не праява яе недахопу. Наадварот, ён паказвае патрэбу і прагненне ўсё большага заглыблення ў таямніцу Бога. Вера без выпрабаванняў выклікае ў мяне сумневы адносна яе сапраўднасці.
Папа Францішак