“Сімвал веры” пералічвае чатыры прыкметы Царквы: адзіная, святая, паўсюдная і апостальская. Хрыстос …

“Сімвал веры” пералічвае чатыры прыкметы Царквы: адзіная, святая, паўсюдная і апостальская. Хрыстос заснаваў адну Царкву, і, як мы чуем, яна з’яўляецца еднасцю, таямніцай аб’яднання ўсяго чалавечага роду. Царква адзіная паводле крыніцы гэтага яднання, бо ёсць “адзін Бог, адна вера і адно хрышчэнне”, як кажа нам апостал Павел. Часам мы бачым Царкву ў яе гістарычным праяўленні падзеленай на розныя канфесіі. Але гэта знак граху чалавека супраць дзеяння Святога Духа. Усе падзелы, расколы – гэта рана на Целе Хрыстовым. Аднак Царква адзіная не дзякуючы здольнасці людзей аб’ядноўвацца, а дзякуючы адзінаму Айцу, адзінаму Сыну, адзінаму Святому Духу, які заклікае ўсіх да адзінства ў Царкве Хрыстовай.

Святаслаў Шаўчук, вярхоўны архібіскуп УГКЦ