Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі пост
Аўрам пасяліўся на зямлі Ханаанскай; а Лот застаўся ў суседняй краіне, пасяліўшыся ў Садоме. Жыхары Садому былі благія, вельмі грэшныя перад Госпадам.
Пасьля таго, як Лот адышоў, Госпад сказаў Аўраму: “Глянь перад сабою, зірні з гэтага месца, дзе стаіш, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і да мора; усю гэтую краіну, якую бачыш, даю табе і тваім нашчадкам давеку. І тваіх нашчадкаў учыню так шматлікімі, як пясок зямны; калі хто зможа зьлічыць зёрны пяску зямнога, той палічыць і нашчадкаў тваіх. Устань і перайдзі гэтую краіну ўздоўж і ўшырыню: аддаю яе табе і тваім нашчадкам давеку”.
І пайшоў Аўрам і прыйшоў пад Гэброн, і пасяліўся ля дуба Мамбрыйскага; і зрабіў там ахвярнік Госпаду. (13:12-18)