15 сакавіка – памяць сьв. мучанікаў Агапа, Тымалая, Роміла, Пуплія, двух Аляксандраў і двух Дыянісія…

15 сакавіка – памяць сьв. мучанікаў Агапа, Тымалая, Роміла, Пуплія, двух Аляксандраў і двух Дыянісіяў

Сьвятыя мучанікі жылі ў часы Дыяклетыяна (284-305), які кіраваў усходняй часткай Рымскай імперыі.

Адкуль паходзіў Агап – невядома; Тымалай быў з Понту; Дыянісій – з Трыпаля Фінікійскага; Роміл быў іпадыяканам царквы ў Дыяспалі; Пуплій і Аляксандар паходзілі з Газы.

Іхнія душы былі напоўненыя любоўю да Хрыста, дзеля гэтае ж любові яны самі зьвязалі свае рукі ланцугамі і сталі перад судом кіраўніка Кесарыі Палестынскай Урбанам, які абяцаньнямі і пагрозамі намаўляў іх адрачыся ад Хрыста.

Калі ж гэта не падзейнічала, ён загадаў іх забіць. Сталася гэта 4 сакавіка 304 г.