Сёння ўвечары служыцца асаблівае велікапоснае набажэнства – Ютрань з Вялікім канонам св. Андрэя Крыц…

Сёння ўвечары служыцца асаблівае велікапоснае набажэнства – Ютрань з Вялікім канонам св. Андрэя Крыцкага.

Гэтая служба асаблівая тым, што пасля кожнага трапара кожнай песні канона ўстаў прадпісвае рабіць тры малыя паклоны, але паводле звычаю нашай Царквы мы робім толькі адзін зямны паклон, а ўсіх паклонаў разам – 250.

Вялікі канон напісаў святы Андрэй Крыцкі. Святы Андрэй Крыцкі вядомы як славуты прапаведнік, царкоўны пісьменнік і паэт. Ён пісаў царкоўныя гімны, стыхіры і, перш за ўсё, каноны. Сярод іх на першым месцы Вялікі канон.

Гэты канон называюць вялікім не толькі з-за яго вялікага аб’ёму, таму што ён налічвае 250 трапароў, але і з-за глыбокіх думак, вялікага духу пакаяння і маральна-аскетычнае значэнне. Працяглы і сумны спеў ірмасаў і трапароў канона ў спалучэнні з паклонамі надае ўсёй службе глыбокі пакаянны дух.

Добры ці дрэнны прыклад аказвае вялікі ўплыў на кожнага з нас, таму святы Андрэй прыводзіць розныя прыклады і падзеі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў, пачынаючы ад Адама і Евы і аж да Узнясення Хрыста. На гэтых прыкладах і падзеях, нібы на палатне, ён пракручвае гісторыю падзення, навяртання і жалю кожнай душы.
http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=320

V тыдзень посту – чацьвер – Вялікі Канон Андрэя Крыцкага » Часасловец

Канон Андрэя Крыцкага,пераклад Аляксандра НадсанаВЯЛІКІ ПАКАЯННЫ КАНOН СЬВЯТOГА АНДРЭЯ КРЫЦКАГАПeракл