21 сакавіка – памяць св. Якуба, вызнаўцы, біскупа Катанскага Вялебны Якуб, біскуп і вызнаўца, з юных…

21 сакавіка – памяць св. Якуба, вызнаўцы, біскупа Катанскага

Вялебны Якуб, біскуп і вызнаўца, з юных гадоў імкнуўся да падзвіжніцкага жыцця.

Святы Якуб пакінуў свет і пайшоў у Студыцкі манастыр, дзе прыняў манаства.

Ён вёў суровае жыццё, поўнае працы, посту і малітваў.

Пабожны манах і выдатны знаўца Святога Пісання, вялебны Якуб быў узведзены на біскупскую катэдру ў Катанской Царкве (Сіцылія).

У час праўлення імператара-іконаборцы Канстанціна V Капроніма (741 – 775) святы Якуб быў неаднаразова прымушаны да адмовы ад шанавання святых іконаў. Яго трымалі ў вязніцы, марылі голадам, катавалі, але ён мужна пераносіў пакуты.

Святы біскуп Якуб памёр у выгнанні.