25 сакавіка 2021 г. быў абнародаваны Апостальскі ліст Францішка Candor lucis aeternae (Ззянне вечнаг…

25 сакавіка 2021 г. быў абнародаваны Апостальскі ліст Францішка Candor lucis aeternae (Ззянне вечнага жыцця), прысвечаны 700-годдзю з дня смерці італьянскага паэта Дантэ Аліг’еры.

Пантыфік падкрэсліў, што нават праз многія стагоддзі пасля смерці на выгнанні ў 1321 г. Дантэ працягвае прамаўляць да людзей сучаснай эпохі. Ён заклікае не толькі чытаць і вывучаць яго творчасць, але ў першую чаргу наследаваць яго шлях да шчасця – да бясконцай і вечнай Божай любові.

Дантэ – прарок надзеі: сваім творам “Боская камедыя” ён заклікае чалавецтва выйсці з дрымучага лесу граху, каб знайсці слушны шлях і такім чынам дасягнуць паўнаты жыцця і вечнага шчасця ў Богу. Шлях, які ўказвае Дантэ, з’яўляецца рэалістычным і магчымым для ўсіх, таму што “Божая міласэрнасць заўсёды дае шанц змяніцца і раскаяцца”.