Апостал дня
Браты, той, хто асьвячае і тыя, што асьвячаюцца, – усе ад аднаго. Дзеля гэтага Ён не саромеецца назваць іх сваімі братамі, кажучы: “Абвяшчу імя Тваё братам маім, пасярод царквы буду славіць Цябе”. І яшчэ: “Вось дзеці мае, якіх даў мне Бог”.

А таму, што дзеці прычашчаюцца крыві і целу, так і Ён успрыняў іх, каб праз сьмерць перамагчы таго, хто мае ўладу над сьмерцю, гэта значыць д’ябла; і каб вызваліць усіх, каго страх сьмерці праз усё жыцьцё трымаў у няволі.
Бо сапраўды, не анёлаў бярэ да сябе, але бярэ да сябе нашчадкаў Абрагама. Таму Ён павінен быў ва ўсім стацца падобным да братоў, каб быць міласэрным і верным Найвышэйшым Сьвятаром перад Богам, каб ачысьціць грахі народу. Бо як Ён сам цярпеў і быў выпрабоўваны, дык можа тым, што выпрабоўваюцца, дапамагчы. (Габр. 2, 11-18)