Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі: «У гэтыя дні хрысьція…

Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі: «У гэтыя дні хрысьціянская супольнасьць Беларусі жыве ў двайным сьвятле Таямніцы Крыжа і Ўваскрасеньня Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. Вернікі Праваслаўнай Царквы сьвяткуюць Нядзелю Крыжапаклонную, хрысьціяне заходняй традыцыі — Нядзелю Ўваскрасеньня Хрыстовага.

Крыж і Ўваскрасеньне — крыніцы нашай хрысьціянскай мужнасьці, што дазваляе нам быць вернымі Евангельлю Ісуса Хрыста ў кожны час, у кожнай сітуацыі. Таму нястомна молімся “за Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас” (Мірная ектаньня). Карыстаемся старажытным тэкстам візантыйскай Літургіі сьв. Яна Залатавуснага і молімся:
– за хворых, тых што церпяць, зьняволеных,
– за тых, што робяць дабро, памятаюць пра ўбогіх.

Гэтыя малітвы вучаць нас духовай салідарнасьці і братэрскай дапамогі — у моцы Крыжа Хрыста ды ў сьвятле Ягонага Ўваскрасеньня».