Евангельле дняБога ніхто ня бачыў ніколі. Адзінародны Сын, што ёсьць ва ўлоньні Айца, Ён паказаў. А…

Евангельле дня

Бога ніхто ня бачыў ніколі. Адзінародны Сын, што ёсьць ва ўлоньні Айца, Ён паказаў.

А вось сьведчаньне Яна, калі паслалі да яго юдэі з Ерусаліму сьвятароў і левітаў, каб спыталіся ў яго: “Хто ты?” I ён вызнаў і не запярэчыў, а вызнаў: “Я не Хрыстос”. Тады спыталіся ў яго: “Што ж? Можа ты Ільля?” А ён адказаў: “Не!” “Ты прарок?” А ён на гэта: “Не!” Тады сказалі яму: “Хто ты, каб нам даць адказ тым, што паслалі нас? Што ты скажаш сам пра сябе?” Ён адказаў: “Я голас таго, хто гукае ў пустыні: Рабіце простаю дарогу Гасподнюю, як сказаў прарок Ісая”.

А пасланыя былі з фарысэяў. I пыталіся ў яго, кажучы яму: “Дык чаму ты хрысьціш, калі ты не Хрыстос, ані Ільля, ані прарок?” Ян адказаў ім: “Я хрышчу вадою, (але) сярод вас стаіць Той, каго вы ня ведаеце, хто ідзе за мною і каму я ня годны разьвязаць рамень ягонага абутку”. Гэта адбылося ў Бэтаніі, на тым баку Ярдану, дзе Ян хрысьціў. (Ян 1:18-28)