+24 красавика – Дзень памяці ахвяраў генацыду Армянскага народу+ Дзень гэты адзначаецца штогод 24 красавіка ў памяць пра ахвяраў генацыду армян у Асманскай імперыі. =Нягледзячы на тое, што планамернае і інстытуцыйна падмацаванае знішчэнне армянскага насельніцтва ў Асманскай Турцыі пачалося яшчэ з канца XIX стагоддзя, 24 красавіка ў якасці мемарыяльнай даты выбрана не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1915 годзе ў асманскай сталіцы Стамбуле былі арыштаваныя і пазней забітыя больш за 800 прадстаўнікоў армянскай інтэлігенцыі. Так армянскі народ, большая частка якога на той момант пражывала ў Заходняй Арменіі, пазбавіўся большай часткі інтэлектуальнай эліты. Услед за гэтай падзеяй рушыла чарада забойстваў і высяленне этнічных армян, якая атрымала назву «генацыд армянаў». ==15 красавіка 2015 года Еўрапарламент абвясціў 24 красавіка еўрапейскім Днём памяці ахвяраў генацыду армян у Асманскай імперыі. +++ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!+++
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ