МАЛІТОЎНЫ ЎСПАМІН ВАСІЛЯ БЫКАВА: 19-25 чэрвеня 2021
У грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску ў днях 19-25 чэрвеня штогод, традыцыйна праходзіць малітоўны ўспамінм Васіля Быкава. Ён нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі (Ушацкага раёна Віцебскай вобласці) і памёр у Мінску 22 чэрвеня 2003 года.
У апошні пэрыяд жыцця святой памяці Васіль быў звязаны з парафіяй Праведнага Язэпа. Адпяваў Васіля а. Андрэй Абламейка а ў пахаванні ўдзельнічаў таксама ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Цела Васіля было пахавана 25 чэрвеня 2003 года пад нацыянальным беларускім сцягам на мінскіх Усходніх могілках паводле грэка-каталіцкага абраду.
Заўпакойная Літургія і Паніхіда за душу св. памяці Васіля будзе служыцца ў пятніцу 25 чэрвеня 2021 г. (гадавіна пахавання) у 18:30, у храме парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску. Вечная яму памяць!
У грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску ў днях 19-25 чэрвеня штогод, традыцыйна праходзіць малітоўны ўспамінм Васіля Быкава. Ён нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі (Уш