Урачыстую Боскую Літургію ў гэты дзень узначальваў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек). Разам з сьвятарамі візантыйскага абраду – а. Ігарам Кандрацьевым з Берасьця, дэканам Заходняга дэканату БГКЦ а. Андрэем Кратом з Горадні і а. Віталём Быстровым з Івацэвічаў служылі сьвятары лацінскага абраду – пробашч суседняга касьцёлу ў мікрараёне Рэчыца – Адамкова ў Берасьці кс. Юры Хіневіч і беларускі манах-францішканін з Масквы а. Пятро Карнялюк.
Айцец Пятро, які паходзіць з Берасьця, павіншаваў удзельнікаў сьвяткаваньняў сваёй ігрой на скрыпцы. Адной з выкананых ім музычных кампазіцыяў была “Купалінка”, якую разам з манахам-скрыпачом дружна засьпявалі ўсе прысутныя.
Пасьля віншаваньняў ад сьвятароў і канцэрту ўсіх чакаў смачны сьвяточны абед.
https://photos.app.goo.gl/fcsMi9ta7L5p6CoC7
Сьвята парафіі ў Берасьці ў гонар братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, 26.06.2021
67 new photos · Album by Ihar Baranouski