«Тады прыходзяць да Ісуса Ерусалімскія кніжнікі і фарысэі і кажуць: навошта вучні Твае парушаюць звы…

«Тады прыходзяць да Ісуса Ерусалімскія кніжнікі і фарысэі і кажуць: навошта вучні Твае парушаюць звычай старцаў? бо ня ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб. А Ён сказаў ім у адказ: навошта і вы парушаеце запаведзь Божую дзеля звычаю вашага? Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці; і: хто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ. А вы кажаце: калі хто скажа бацьку альбо маці: “дар Богу – тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся”, той можа і не ўшанаваць бацьку альбо маці сваю; такім чынам вы скасавалі запаведзь Божую дзеля звычаю вашага. Крывадушнікі! добра прарочыў пра вас Ісая, кажучы: “Набліжаюцца да Мяне людзі гэтыя вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком; а сэрца іхняе далёка адлягае ад Мяне; але марна шануюць Мяне, навучаючы вучэньням, запаведзям чалавечым”.» (Паводле Мацьвея 15:1-9)