8 ліпеня 1861 года нарадзілася Магдалена Радзівіл – дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.Бы…

8 ліпеня 1861 года нарадзілася Магдалена Радзівіл – дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.

Была выхавана ў духу беларускай культуры, сімпатызавала хрысціянскім дэмакратам. Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газету «Беларус», таварыствы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш. Адкрывала беларускія школы ў сваіх уладаннях. Яе маёнтак у Кухцічах наведвалі многія дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Аказвала матэрыяльную падтрымку ў выданні першых кніг Багдановіча, Буйло і інш. Магдалена Радзівіл у 1917 годзе ахвяравала дыяментавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме. У 1924 яно было прададзенае ксяндзом Ф. Абрантовічам за 15 тысяч амерыканскіх долараў, а грошы былі перададзеныя ва ўласнасць беларускім айцам-марыянам у Друі.