8 ліпеня 1861 года ў Варшаве нарадзілася Магдалена Радзівіл – мецэнатка беларускага адраджэння.
Справа духоўнага адраджэння Беларусі была адной з найважнейшых для Магдалены Радзівіл. Яна сама была шчырай верніцай-каталічкай, прыхільніцай усходняга абраду i рупілася аб пабудове грэка-каталіцкай царквы ў Менску, але не атрымала на тое дазволу гарадскіх уладаў.
Пасылала грошы на набыццё беларускіх кніг для Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу, дзе вучылася цэлая грамада будучых беларускіх святароў.
Пры фінансавай падтрымцы Магдалены быў выдадзены першы беларускі малітоўнік для набажэнстваў „Бог з намі”.