11 ліпеня 1705 года ў храме сьв. Сафіі ў Полацку расейскі цар Пётр разам са сьвітай закатаваў 5 мана…

11 ліпеня 1705 года ў храме сьв. Сафіі ў Полацку расейскі цар Пётр разам са сьвітай закатаваў 5 манахаў-базыльянаў. Тагачасная Еўропа ўздрыганулася ад бессэнсоўнай жорсткасьці каранаванай асобы, аднак з большага прамаўчала.

Толькі Апостальская Сталіца публічна кінула расейскаму цару, пераможцу пад Палтавай, цяжкае абвінавачаньне за перасьлед Уніяцкай Царквы. Гэта быў ці не адзіны голас выразнага асуджэньня Пятра І, стваральніка Расейскай імперыі, якога ўжо баяліся і лічылі за лепшае не сварыцца з ім і якога пазьней так уславілі гісторыкі.

Па спасылцы прапануем гістарычны нарыс пра тыя трагічныя падзеі гісторыка Сяргея Марозава з Горадні.
https://zautra.by/news/news-15460