Мучаніца Яўхімія ўсяхвальная
Сьвятая Яўхімія нарадзілася ў сям’і багатых і пабожных хрысьціянаў. Жыла ў горадзе Халкідоне. Зямныя радасьці ня цешылі яе, таму ўсёй душой яна была скіраваная да Бога. Калі Яўхімія не пагадзілася ўдзельнічаць ва ўрачыстасьцях у гонар паганскага бажка, жорсткі стараста загадаў яе бязьлітасна мучыць, а потым яе кінулі на разарваньне мядзьведзю. Адбылося гэта ў 307 годзе. Над яе труной у Халкідоне пабудавалі вялікую царкву, у якой у 451 годзе адбыўся IV Сусьветны сабор, які асудзіў ерась монафізітаў. Праз заступніцтва сьв. Яўхіміі дзеяліся шматлікія цуды.