Вялебная Макрына
Вялебная Макрына была сястрой сьвятога Васіля Вялікага. Была прыгожага выгляду і добрых манераў. Была абяцаная аднаму маладому чалавеку са знакамітай сям’і як жонка. Калі ён загінуў падчас свайго гандлёвага падарожжа, Макрына адкінула ўсе наступныя прапановы пабрацца шлюбам і разам з сваёй маці прысьвяціла сябе выхаваньню сваіх малодшых братоў і сёстраў. Калі дзеці вырасьлі, намовіла маці звольніць слугаў і пайсьці ў манастыр. За імі пасьледавалі і некаторыя служанкі. Памерла ў сьнежні 379 году, да апошніх хвілінаў жыцьця размаўляючы з сваім братам сьв. Рыгорам Ніскім пра душу.