Прарок Ільля
Прарок Ільля у хрысціянстве зьяўляецца адным з самых шанаваных старазапаветных сьвятых. Паходзіў з Цішбэ ў Галаадзе, што на ўсход ад ракі Ярдан і на поўнач ад Мёртвага мора (сёньня на тэрыторыі Ярданіі). Жыў у ІХ стагоддзі перад Хрыстом у часы цара Ізраіля Ахаба і ягонай жонкі Ізабэль. Гэты прарок у Сьвятым Пісьме паказаны як чалавек, цалкам адданы Богу. Быў бескампрамісным абаронцам адзінабожжа, які абараняў ізраільскі народ ад рэлігійнага сінкрэтызму. Быў таксама мужам веры і малітвы. На гары Харыў быў абдараваны глыбокім перажываньнем прысутнасьці Бога.