«Калі пра Хрыста прапаведуецца, што Ён паўстаў зь мёртвых, дык як некаторыя з вас кажуць, быццам няма ўваскрэсеньня зь мёртвых? Калі няма ўваскрэсеньня зь мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрэс; а калі Хрыстос не ўваскрэс, дык і пропаведзь нашая марная, марная і вера ваша. Пры гэтым мы сталіся б тады і непраўдзівымі сьведкамі пра Бога, бо сьведчылі б пра Бога, што Ён уваскрэсіў Хрыста, Якога Ён не ўваскрэшваў, калі, гэта значыцца, мёртвыя не ўваскрасаюць; бо, калі мёртвыя не ўваскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрэс; а калі Хрыстос не ўваскрэс, дык вера ваша марная; вы яшчэ ў грахах вашых; таму і памерлыя ў Хрысьце загінулі. І калі мы ў гэтым толькі жыцьці спадзяёмся на Хрыста, дык мы самыя няшчасныя з усіх людзей. Але Хрыстос уваскрэс зь мёртвых, першынец з памерлых.» (1-е Карынфянаў 15:12-20)
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ