Пачатак царкоўнага году
1 верасьня — пачатак царкоўнага году, які паводле старазапаветнай традыцыі пачынаўся восеньню. Гэтая практыка прынялася таксама ў Візантыі.
У гэты дзень у цэрквах чытаецца ўрывак з Евангельля пра Ісуса, што прыйшоў у назарэцкую сінагогу і навучаў там сабраных. Разгарнуўшы кнігу Ісаі, Ён прачытаў сабраным словы пра Месію, Які прыйшоў абвяшчаць спакой, збаўленьне, свабоду і “год ласкі Госпада”. І менавіта пад знакам гэтага прароцтва распачынаецца новы царкоўны год у Царкве візантыйскага абраду.
Творча ўсяго стварэньня і Госпадзе, які часы і поры ўстанавіў сілаю сваёю, блаславі пачатак году ласкі Тваёй, захавай у супакоі краіну нашую і ўсіх людзей малітвамі Багародзіцы і збаў нас.