23 жніўня 2021 года ва Ўкраіну – для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці – прыбыў Дзярж…

23 жніўня 2021 года ва Ўкраіну – для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці – прыбыў Дзяржаўны сакратар Святога Пасаду кардынал П’етра Паралін, паведамляе сайт УГКЦ.
У аэрапорце «Барыспаль» Кардынала П. Параліна сустракалі прадстаўнікі УГКЦ, РКЦ і кіраўнік Аддзела па пытаннях этнанацыянальных палітыкі і рэлігій сакратарыята Урада Украіны Андрэй Юраш. — У нефармальнай гутарцы з прадстаўнікамі УГКЦ і РКЦ кардынал Паралін распавёў, што Папа Рымскі Францішак «успамінае пра Украіну ў сваіх малітвах» і хоча наведаць нашу краіну, хоць пакуль такі візіт яшчэ не запланаваны.
Па словах прэс-службы УГКЦ, візіт Дзяржаўнага сакратара Святога Пасаду «мае выключна дыпламатычны і пратакольны характар, і з’яўляецца прыкметай блізкасці і ўвагі Святога Пасаду да Ўкраіны».