У КІЕВЕ, 23 жніўня 2021: Сустрэча Патрыярха Варфаламея з прадстаўнікамі Цэркваў і рэлігійных арганіз…

У КІЕВЕ, 23 жніўня 2021: Сустрэча Патрыярха Варфаламея з прадстаўнікамі Цэркваў і рэлігійных арганізацый.
Усеўкраінская рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый, пад старшынствам Яго Блажэнства Святаслава – Першаіерарха Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы, сустрэлася з Яго Святасцю Усяленскім Патрыярхам Варфаламеем, архіепіскапам Канстанцінопаля – Новага Рыму, які знаходзіцца з афіцыйным візітам ва Украіне з нагоды 30-годдзя незалежнасці Украіны.
Сустрэча адбылася 23 жніўня 2021 г. у Кіеўскай праваслаўнай духоўнай акадэміі – па ініцыятыве Патрыярха Варфаламея.