Няхай усе будуць у адным Пастыры, няхай прамаўляюць адным голасам Пастыра. Няхай авечкі слухаюць гэт…

Няхай усе будуць у адным Пастыры, няхай прамаўляюць адным голасам Пастыра. Няхай авечкі слухаюць гэты голас ды ідуць за сваім Пастырам. Не за тым ці іншым, але за Адным. Няхай усе прамаўляюць у Ім адным голасам, а не рознымі галасамі. «Заклікаю вас, браты, каб усе вы гаварылі адно і тое ж і каб не было паміж вамі расколу» (1 Кар 1, 10). Няхай авечкі слухаюць той голас, які не стварае ніякага расколу і падзелу, і няхай ідуць за сваім Пастырам, які кажа: «Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і яны ідуць за Мною» (Ян 10, 27).

Св. Аўгустын