«І як вы хочаце, каб вам людзі рабілі, так і вы ім рабіце. І калі любіце тых, што вас любяць, якая вам за тое падзяка? Бо і грэшнікі любяць тых, каторыя іх любяць. І калі вы робіце дабро тым, што вам дабро робяць, якая ж для вас падзяка? Бо нават грэшнікі так робяць. І калі пазычаеце тым, ад якіх спадзеяцеся звароту, дык якая ж для вас падзяка? Бо і грэшнікі грэшнікам пазычаюць, каб гэтулькі ж было зьвернута. Вы ж любіце непрыяцеляў вашых і добра ім рабіце, і пазычайце, нічога назад не спадзеючыся; і заплата вашая будзе вялікай, і вы будзеце сынамі Узвышняга, бо Ён спагадны і для няўдзячных і благіх. Будзьце ж міласэрныя, як і ваш Айцец міласэрны.» (Паводле Лукаша 6:31-36)
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ