КАНФЕРЭНЦЫЯ КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ БЕЛАРУСІ
Старшыня
№ 14/Р/2021
Віцебск, 16 кастрычніка 2021 г.
Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі
Архімандрыту Сяргею Гаеку
Дастойны Архімандрыт Сяргeй!
Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прагну выказаць Вам, Шаноўным Cвятарам і Bернікам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды 425-годдзя Берасцейскай царкоўнай Уніі – адняўлення сулучнасці (communio) Усходняй Царквы на беларускіх і ўкраінскіх землях з Рымскім Апостальскім Пасадам. Сулучнасці, якая існавала ў час Полацкай місіі Торвальда Вандроўніка.
Гэты Юбілей дае нам нагоду падзякаваць нашаму Збаўцы Езусу Хрысту за чатыры стагоддзі, на працягу якіх рыма-католікі ды грэка-католікі сумеснага абвяшчалі Хрыстовае Евангелле на нашых землях.
На шляху супольнага духоўнага служэння Божаму народу былі і цяжкія часы, у якіх нараджаліся праўдзівыя героі веры. У гэтым годзе вы асабліва ўзгадваеце драматычны час Дрыгой сусветнай вайны, у якім былі знішчаныя вашыя парафіі на Палессі, а так сама і крыжовы шлях экзарха-пакутніка Антона Неманцэвіча, якога ў лістападзе 1941 года Папа Пій ХІІ прызначыў апостальскім адміністратарам для беларускіх грэка-католікаў.
Трыццаць год таму, ужо ў незалежнай Беларусі, вы змаглі аднавіць душпастырскую дзейнасць і літургічнае жыццё вашых парафій, а таксама распачаць актыўнае дабрачыннае сацыяльнае служэнне на карысць усяго Беларускага грамадства.
У час вашага Юбілею ўсім, хто прычыняецца да развіцця Божай справы ў нашай краіне, хачу выказаць словы шчырай і пажадаць, каб душпастырскія намаганні духавенства і вашых вернікаў прыносілі шчодры плён і служылі паглыбленню супрацоўніцтва паміж католікамі ўсходняй і заходняй традыцый.
У духу малітвы i братняга адзінства ў Хрысце
+ Біскуп Алег Буткевіч
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі