«Жніво сапраўды вялікае, ды работнікаў мала; таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё» (Мц 9, 37-38). Мала працаўнікоў на гэтым вялікім жніве! Не можам гаварыць без горычы, бо, хоць і ёсць тыя, хто слухаў бы добрыя словы, аднак няма тых, хто іх мог бы абвяшчаць. У свеце шмат святароў, але на жніве Госпада вельмі рэдка можна ўбачыць працаўнікоў. Бо мы прынялі паслугу святарства, але не выконваем заданне, якое ўласціва ёй. Таму паразважайце, умілаваныя браты, паразважайце над гэтымі словамі: «Прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё». Вы прасіце за нас, каб мы маглі належна працаваць для вас; каб наш язык не стамляўся заахвочваць; паколькі мы прынялі заданне прапаведніка, няхай нашае маўчанне не абвінавачвае нас перад справядлівым Суддзёю.
Св. Рыгор Вялікі