10 кастрычніка 2021 г., у дні, калі Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква адзначае 425-годдзе святой Бе…

10 кастрычніка 2021 г., у дні, калі Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква адзначае 425-годдзе святой Берасцейскай уніі, апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек адслужыў Боскую Літургію ў парафіі святых апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце.

Уладыка павіншаваў з гадавінай Святой Уніі парафіян і нагадаў пра важнасць Берасцейскага сабора не як гістарычнай падзеі, а як магчымасці хрысціянам Усходу і Захаду прычашчацца разам Святых Хрыстовых Тайнаў.

Самыя маленькія парафіяне павіншавалі ўладыку Сяргея з Днём анёла, які ён адзначаў 7 кастрычніка.