Умілаваныя, якімі ж вялікімі і годнымі здзіўлення з’яўляюцца Божыя дары! Жыццё ў несмяротнасці, слава ў справядлівасці, праўда ў свабодзе, вера ў надзеі, панаванне над сабою ў святасці; мы ўсё гэта зможам зразумець нашым розумам. Якія ж даброты падрыхтаваны тым, хто Яго чакае? Іх незвычайнасць і веліч вядома толькі Найсвяцейшаму Стварыцелю і Айцу вякоў.
З найбольшай адданасцю будзем імкнуцца да таго, каб быць сярод тых, хто чакае Яго, каб атрымаць абяцаныя даброты. Але якім чынам гэта станецца, умілаваныя? Станецца, калі наш розум з вераю прыхінецца да Бога, калі мы будзем старанна імкнуцца да таго, што Яму прыемна і люба, калі будзем выконваць тое, што адпавядае Яго святой волі, і будзем ісці шляхам праўды, адкідаючы далёка ад сябе ўсялякую несправядлівасць.
Св. Клімент, Папа Рымскі