Будзем вызнаваць Бога нашымі ўчынкамі
Госпад паказаў нам сваю вялікую міласэрнасць найбольш праз тое, што мы, жывыя істоты, не прыносім ахвяраў і не пакланяемся мёртвым багам, але праз Ісуса пазналі Айца праўды. Чым жа з’яўляецца гэтае пазнанне, якое вядзе да Айца, калі не абсалютным даручэннем сябе Хрысту, які аб’явіў нам Айца? Дарэчы, Ён сам кажа: «Кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, прызнаю і Я перад Айцом» (пар. Лк 12, 8). Менавіта гэта стане нашай узнагародай, калі мы вызнаем таго, хто нас збавіў. Як мы Яго будзем вызнаваць? Выконваючы ўсё, што Ён загадаў, не адкідаючы Яго запаведзяў, ушаноўваючы Яго не толькі вуснамі, але ўсім сэрцам і ўсёй душою. Бо Ён кажа праз прарока Ісаю: «Гэты народ праслаўляе Мяне толькі сваім языком, але сэрца ягонае далёка ад Мяне» (Іс 29, 13).

Мала называць Яго Госпадам; гэта яшчэ нас не збавіць. Бо Ён кажа: «Не кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе, Госпадзе”, будзе збаўлены» (пар. Мц 7, 21), але той, хто паступае справядліва. Таму, браты, будзем вызнаваць Яго нашымі ўчынкамі, любячы адзін аднаго, пазбягаючы чужалоства, паклёпу і зайздрасці; жывучы ва ўстрыманні, міласэрнасці і шляхетна, кіруючыся ўзаемным спачуваннем, не прагнучы карысці. Праз такія, а не адваротныя чыны, мы будзем вызнаваць Бога. Не бойцеся людзей, але Бога. Інакш Госпад скажа вам: «Нават, калі б вы былі блізка да Мяне, але не выконвалі Маіх запаведзяў, адкіну вас і скажу: “Адыдзіце ад Мяне, Я не ведаю адкуль вы, што чыніце беззаконне”» (пар. Мц 7, 23; Лк 13, 27).
Аўтар ІІ ст.