Мучанікі Галактыён і Епістыма
Гэтыя сьвятыя мучанікі жылі ў Фінікіі падчас перасьледу імператара Дэцыя. Галактыён меў бацькоў хрысьціянаў, а Епістыма – паганцаў. Яны ажаніліся на жаданьне бацькоў.
Галактыён адкрыў Епістыме сьвятло Хрыстовай навукі, і яны пастанавіла весьці чыстае, манаскае жыцьцё. У час перасьледу Галактыёна арыштавалі, а Епістыма дабраахвотна далучылася да яго. Абодва пацярпелі мужна за Хрыста і памерлі пасьля вялікіх мукаў, засечаныя мечам.